May 24th, 2007

айда археологи! я иду-у-у!

Пишет siemargl (siemargl) в minsk_by
@ 2007-05-23 17:37:00




Раскопкі кляштара ў Мінску
У працяг паста пра раскопкі.

Схадзіў сёння туды. Даведаўся сяго-таго. Для раскопак патрэбныя людзі. Для пачатку чалавек 15..30. Галоўнае - забяспечыць людзкімі рэсурсамі чэрвень і рэшту мая.

Бягучы стан:
1) Вядуцца раскопкі ў пробным шурфе. Гэта яма памерамі 4*4 метраў. Агульная ж плошча, адданая пад раскопкі - 900 кв.метраў.
2) Працуюць каля 7 чалавек.

Перавагі, што атрымліваеце вы. Удзел у раскопках гэта
1) Праца непасрэдна на беларускую культуру. Мажлівасць знайсці і сваімі рукамі дакрануцца да яе артэфактаў.
2) Фізічная праца (дарэчы, не такая складаная, не бачыў там знямоглых і аблітых потам) на свежым паветры, магчымасць атрымаць загар ужо ў маі. Бонус - тыя хто капаюць непасрэдна ў яме, не абгараць, бо там няма прамых сонечных прамянёў ды не так спякотна.

Што трэба ад вас:
1) Жаданне ўзяць удзел.
2) Прыходзіць на месца. На цяперашні час работы йдуць з 3 да 6 гадзін дня. Але гэты графік можна змяніць, калі будзе шмат жадаючых працаваць у іншы час.
3) Узяць вопратку, што не шкада запэцкаць і пластыкавую пляшку для вады. Каля раскопак ёсць месца, дзе можна пераапрануцца, набраць і папіць вады.

Калі захочаце паўдзельнічаць, то можна
1) Зрабіць гэта самастойна, прыйсці на вул. Кірыла і Мяфодзія, у самы яе ніз, увайсці ў зялёныя вароты.
або
2) напісаць мне на inet(*)tut.by, будзем збірацца камандай, дамаўляцца пра графік і інш.