elena_2004 (elena_2004) wrote in bonalita,
elena_2004
elena_2004
bonalita

http://valancior-hks.livejournal.com/3737.html

Сустрэча валанцёрскіх ініцыятыў - 2011

Шаноўнае спадарства!

5 кастрычніка Беларускі камітэт ICOMOS праводзіць імпрэзу
"Сустрэча валанцёрскіх ініцыятыў - 2011".

Мы запрашаем прадстаўнікоў валанцёрскіх летнікаў у сферы аховы спадчыны, каб яны распавялі пра тое як прайшоў сезон 2011, пра свае ўражанні, здабычы і праблемы.
На дадзены момант у сустрэчы пагадзілся прыняць удзел валанцёры з летнікаў у Крэва (ДФ "Крэўскі замак"), Гальшанаў (ГА "БК ІКАМОС"), Любчы (ДФ "Любчанскі Замак"), з Гальшанскага гарадзішча (археолагі АН), Усялюба (МГА "Гісторыка"), Сынкавічаў і Строчыцаў (БАСА).
На сустрэчы можна будзе даведацца, што знайшлі пад час раскопак на Юравай гары ў Крэва, над чым зараз працуюць архітэктары ў Любчы, колькі год усё ж такі Сынкавіцкай царкве і якія таямніцы Гальшанскага гарадзішча былі адкрытыя ў гэтым годзе.

Напрыканцы вечарыны для нас зайграе бард Яўген Барышнікаў!

Вечарына адбудзецца ў Музеі Максіма Багдановіча.
Пачатак у 17.00

PS Спіс удзельнікаў не канчанковы! Калі ў вас будзе жаданне распавесці пра тое, што рабілі вы гэтым летам (прыборкі, расчысткі, раскопкі), паведамляйце.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
  • 1 comment